FANDOM


Дадавайце сюды інфармацыю аб прыказках, прымаўках, якія вы чулі ад сваіх родных, калег, ці іншых.

Зніклі ў пошуках ежыEdit

Месца ўжывання: Смаргонь, Смаргонскі раён.

Адказ у выпадках калі пытаюцца аб месцазнаходжанні якога-небудзь чалавека.

Прыклад:

- Куды Насця дзелася?

- Знікла ў пошуках ежы.

Паходжанне: Звязана з нялёгкім жыццём беларусаў у XIX стагоддзі i пачатку XX стагоддзя, калі шмат людзей жылі бедна.

Не хлусі, а то хата згарыцьEdit

Месца ўжывання: Смаргонь, Смаргонскі раён.

Адказ на хлусню ад свайго субяседніка.

Яшчэ Польша не згінэла, але згінуць мусіць. Калі мы яе не паб'ем, дык халера задушыцьEdit

Месца ўжывання: Копыль, Копыльскі раён. (1910 - 1940-ыя годы)

Паходжанне: Звязана з цяжкім жыццём жыхароў Заходняй Беларусі, якія пераехалі ў Копыль, і нядобрай палітыкай Польшы 30-х гадоў да беларусаў і іх мовы.